Музей гісторыі беларускага кіно пакажа рэтрапраграму ваенных фільмаў



Музей гісторыі беларускага кіно пачынае паказ спецыяльнай рэтра-праграмы «Цана перамогі», прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Так, сёння, 22 красавіка, пройдзе паказ польскай ваеннай гістарычнай драмы «Вестэрплатэ» (1967). Фільм раскажа аб адной з гераічных старонак гісторыі Польшчы – подзвігу легендарных абаронцаў плацдарма Вестэрплатэ, дзе ў верасні 1939 года прагрымелі першыя выстралы Другой сусветнай вайны. Гледачам будуць даступны два паказы: у 15.00 і ў 18.30, – расказалі ў музеі.

У рэтрапраграме таксама будуць прадстаўлены фільмы: брытанскі «Бітва за Брытанію», беларускі «Ідзі і глядзі», французскі «Бітва на рэйках», амерыканскі фільмы «Самы доўгі дзень». Завершыць рэтрапраграму 8 мая фільм «Бацька салдата» – фільм грузінскай вытворчасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА