„Музей праса” адкрыецца 19 траўня ў Менску



Урачыстае адкрыццё спецыялізаванага магазіна „Музей праса” адбудзецца 19 траўня ў Менску ў гонар Дня адраджэння Траецкага прадмесця.

Упершыню ў Менску прадставяць больш за 300 старадаўніх мадэляў гэтай бытавой тэхнікі са збораў вядомых беларускіх калекцыянераў.

Наведнікам прапануюць вырабы лепшых беларускіх майстроў-рамеснікаў, карціны гістарычнага цэнтра Менска ад выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі мастацтваў. У аддзеле камісійнага гандлю размесцяць прадметы быту. З 19 па 31 траўня на тавары будуць зніжкі ад 5 працэнтаў да 10 працэнтаў. Ва ўстанове на вул. Багдановіча можна будзе набыць усе 16 відаў „Карткі госця”.

Наведнікі Траецкага прадмесця 19 траўня таксама змогуць атрымаць асалоду ад ігры канцэртнага аркестра „Няміга”, выступленняў беларускіх творчых калектываў і ўдзельнікаў рыцарскага клуба Палаца дзяцей і моладзі.

belta.by