Музей, у якім спяваюць і танчаць



Полацкі Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я вядомы сваімі інтэрактыўнымі фальклорнымі святамі, якія супрацоўнікі музея перыядычна ладзяць у сваім дворыку. Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Сілка тлумачыць, што гэта адна з формаў працы музея, якая папулярызуе народную культуру, надае ёй новае, сучаснае жыццё.

– Напэўна ёсць у музея нейкія афіцыйныя мэты і задачы – як асветніцкая дзейнасць, адукацыйная дзейнасць, дзейнасць у сферы выхавання. Але я для сябе стаўлю трошкі іншыя мэты і задачы. Мая, напэўна, асноўная мэта – стварыць пазітыўны вобраз беларускай культуры ў цэлым і пазітыўны вобраз чалавека, які размаўляе па-беларуску. І ў гэтым музеі гэта атрымліваецца дастаткова добра.

Экспазіцыя Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я размяшчаецца ў трох залах і раскрывае сакрэты стварэння традыцыйных тканых вырабаў — ад пасадкі лёну да атрымання гатовага вырабы.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя