Музей Януша Паруліса: новая выстава



Першы прыватны музей Януша Паруліса ў Гародні адчыніў новую выставу. Гэтым разам экспазіцыя прысвечана пачатку навучальнага года. У музеі можна пабачыць падручнікі і буквары, сшыткі і прадметы, з  якімі шкаляры мінулага стагоддзя хадзілі на заняткі ў школу і іншыя навучальныя ўстановы.

Пра сваю выставу расказвае Януш Паруліс:

– Вельмі шмат цікавага. Пачнём з Расейскай імперыі. У мяне ёсць падручнікі таго перыяду: і “Механіка”, і “Прыродазнаўства”. Ёсць французскія падручнікі. Прадстаўлена шмат польскіх кніг. Таксама ёсць “Арыфметыка” 1939 года.

Экспазіцыя ў музеі Януша Паруліса будзе дэмастравацца цягам верасня 2018 года. Для таго, каб наведаць выставу, дастаткова пераступіць ганак музея, які знаходзіцца на вуліцы Лермантава ў Гародні, што недалёка ад старажытнай Каложы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня