Музею Беларускага Палесся 95 гадоў



У Пінску адзначаюць 95-годдзе заснавання Музею Беларускага Палесся.

Гэта адна са старэйшых музейных устаноў краіны, якая не спыняла сваёй дзейнасці нават у часы Другой сусветнай вайны. Сама ўстанова знаходзіцца ў цікавым гістарычным будынку – калегіуме езуітаў, які паўстаў у сярэдзіне XVII стагоддзя.

Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, пінскі музей здолеў захаваць фонды:

– Захаваў даваенныя калекцыі, першыя экспанаты, якія збіраліся – гэта вялікі комплекс этнаграфічнага матэрыялу. Вельмі шмат даваенных фотаздымкаў, адна з цікавейшых навуковых бібліятэк у краязнаўчай сферы і ў гісторыі краю.

Сёння ў фондах Музея Беларускага Палесся налічваецца звыш 66 тысяч адзінак асноўнага фонду і больш за 16 тысяч адзінак навукова-дапаможнага фонду. Цяпер пінскі музей уяўляе сабой не толькі ўстанову па захаванні мінуўшчыны, а з’яўляецца культурна-асветніцкім цэнтрам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота www.holiday.by