Музею гарадзенскіх габрэяў споўнілася тры гады
Сёлета музею спаўняецца тры гады. Музею гарадзенскіх габрэяў не хапае сувенірнай прадукцыі.
База сувенірнай прадукцыі за апошнія месяцы ўся разышлася, а сродкаў замовіць новыя – ўстанова ня мае. Ды і народныя майстры габрэйскай тэматыкай Гародні ня надта цікавяцца – кажа супрацоўнік музея:
– Гародня заўсёды была шматнацыянальным горадам. У гады вайны выжыла толькі 180 габрэяў. У будынку сінагогі група прадпрымальнікаў розных нацыянальнасцяў вырашыла ўзнавіць гісторыю гэтых людзей і захаваць памяць пра загінулых.
Цяпер установа афіцыйна стала аддзелам Гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі. Музей гарадзенскіх габрэяў мае чатыры залі, працуе з 10 да 18 гадзін, а мова вядзення экскурсіі – расейская.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара