Музею гісторыі беларускай літаратуры падаравалі рарытэт
Украінскі пісьменнік, перакладчык Аляксандр Ірванец падараваў Музею гісторыі беларускай літаратуры рарытэтнае выданне перакладу на ўкраінскую мову аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, зробленага Іванам Кашалінцам. Кніга выйшла ў Нью-Йорку ў 1966 годзе.
Кажа Аляксандр Ірванец:
– Чуў ад людзей, блізкіх, што Быкава цягалі на размовы ў КДБ, дзе яму казалі такі змест: “Ну, што ж вы, Васіль Уладзіміравіч? Вашу кніжку выдалі ўкраінскія буржуазныя нацыяналісты, нашы ворагі, выкарыстоўваюць вашу творчасць”. Я не ведаю, як бедны Быкаў адбіваўся, але нерваў яму паелі, я думаю.
У перадачы быкаўскіх выданняў Музею беларускай літаратуры браў удзел надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск