Мужчынскі хор «Унія» з выступам у падтрымку Украіны ў Вільні
Беларускі мужчынскі хор «Унія» дасць канцэрт падчас акцыі «Салідарныя з Украінай» у Вільні.

Дата: 16 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: гарадская ратуша, Didžioji g. 31, Вільня
Уваход вольны.
„Унiя” – беларускi камерны мужчынскi хор. Створаны ў 1990 у Менску, з 1995 пры Магiлёўскай фiлармонii, з 2001 зноў у Менску. Арганiзатар, кiраўнiк i галоўны дырыжор Кiрыла Насаеў. Вылучаецца арыгiнальнай манерай канцэртнага выканання музычных твораў. У першапачатковым рэпертуары манастырскiя напевы 15-17 ст., пазней – рэлiгiйныя i свецкiя творы (больш за 200 з розных эпох), у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазiтараў 16-20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылiк, М. Равенскi, А. Рагачэўскi, М. Шчаглоў, М. Бутома) i сучасных аўтараў (А. Лiтвiноўскi, I. Мацiеўскi, В. Кузняцоў) i iншыя. Выпусцiў альбом „Беларускiя маршы i песнi” (1998). Лаўрэат i дыпламант мiжнародных конкурсаў.
