Музычна-песенны панядзелак з Таццянай Грыневіч-Матафонавай
Спявачка і музычная дзяячка Таццяна Грыневіч-Матафонава ізноў завітала ў Беласток у межах свайго туру па Польшчы і Літве.
Прынамсі 9-га кастрычніка а 17-й у пачатковай школе №5 Беластока, па вул. Каменная 15, адбудзецца вечарына з беларускімі народнымі песнямі і танцамі, на якую запрашае прадстаўніца школы Віта Кацюбаева:
– Канцэрты для дзяцей, беларускіх і ўкраінскіх таксама запрашаем. Зробім у пятай школе канцэрт дзіцячых песень і танцаў для дзяцей. У школе №5 шмат дзяцей, якія прыехалі ў гэтым ды мінулым годзе, таму хацелі б іх падтрымаць.
А 19-й усе жадаючыя запрашаюцца ў тэатральную кавярню „Лялькі” у Беластоку, па вуліцы Каліноўскага, 1, дзе Таццяна Грыневіч-Матафонава правядзе „Спеўны сход”:
– Спеў лечыць, найлепшы лек на восеньскі сум і адчай, асабліва калі спяваеш разам з сябрамі. Нагода сустрэцца і паспяваць разам ёсць. Завітвайце 9-га кастрычніка а 19-й у кавярню „Лялькі” па вуліцы Каліноўскага 1.
На ўсе мерапрыемствы ў межах выступаў Таццяна Грыневіч-Матафонавай уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя