Музычная гасцёўня – у полацкай Мастацкай галерэі
Полацкі мастацкі музей – Мастацкая галерэя – перыядычна ладзіць канцэрты ў фармаце сваёй музычнай гасцёўні. У аўторак, 25 лістапада, адбылася чарговая сустрэча. Зноў у выставачных залах музея гучала музыка. Рускія рамансы спяваў Віктар Гайдукоў, студэнт менскай музычнай акадэміі. Адзін з рамансаў быў прысвечаны памяці мастачкі Нінэль Шчаснай, выстава твораў якой як раз гэтымі днямі экспануецца ў Мастацкай галерэі.
Арганізатарам музычнай гасцёўні з’яўляецца Ала Сініцына, выкладчыца Наваполацкага музычнага каледжа. Музычныя сустрэчы ў музеі адбываюцца раз на месяц.
Супрацоўнікі Мастацкай галерэі кажуць, што такі спосаб пашырэння колькасці наведнікаў музея шырока выкарыстоўваецца нават у самых славутых музейных установах свету.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
