Музычная рэзідэнцыя „Дома Творцаў” у Варшаве была прысвечана гурту Irdorath



Кіраўнік “Дома Творцаў” Сяржук Доўгушаў задаволены вынікамі музычнай рэзідэнцыі, якая адбылася ў Варшаве і была прысвечаная гурту Irdorath. Нагадаем, на завяршэнне праекту артысты прэзентавалі песню “Зорамі”, якую вакалістка бэнду Надзея Калач напісала падчас знаходжання за кратамі.

Працягвае Сяржук Доўгушаў:

Там ужо больш за 40 тысяч праглядаў, сотні каментароў. Гэта важна было зрабіць для саміх музыкаў. Яны выдыхнулі, яны сказалі, што гэта лепшая рэабілітацыя, гэта лепшае, што ў намі магло здарыцца. Па-першае, яны прыехалі ў Дом, дзе яны маглі спакойна жыць і ні аб чым не думаць і займацца творчасцю. Па-другое, гэта тое, што накапілася, што было, яны змаглі гэта данесці. Як аўдыё, мы запісалі аўдыётрэк, і відэя, выйшаў кліп. То бок, праграма максімум выканана. Сапраўды, гэта адна з лепшых песень, якая паўстала за апошнія тры гады.

Усяго ў музычнай рэзідэнцыі ўдзельнічала каля 30 чалавек.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя