Музычная вечарына памяці Чэслава Немэна



У лідскім палацы культуры прайшла музычная вечарына памяці знакамітага спявака і музыкі – Чэслава Немэна, прымеркаваная да 11-ых угодкаў смерці вядомага земляка.

SAMSUNG DIGIMAX A403

SAMSUNG DIGIMAX A403

SAMSUNG DIGIMAX A403

Падчас вечарыны, лідзяне пачулі гісторыі з жыцця Чэслава Немэна і яго самыя папулярныя песні ў выкананні даўняга сябра музыкі, саліста ансамбля “Трубадуры” – Пётра Кузняка.

Па словах музыкі, Чэслаў Немэн асабіста дазволіў яму выконваць свае песні з уласнай аранжыроўкай.

– Сапраўды гэта быў мой калега файны, ён цудоўна граў, цудоўна спяваў, цудоўна аранжаваў і граў на розных інструментах. Я хачу, каб ніхто Чэслава не забыў і для гэтага езджу з канцэртамі, спяваю песні, запісваю дыскі.

Так сама Пётр Кузняк выступіў на памятным канцэрце на радзіме Чэслава Немэна ў касцёле вескі Васілішкі перад землякамі знакамітага польскага спявака.

Беларускае Радыё Рацыя