Музыка колераў на выставе Сяргея Кіркі ў Гародні



У Цэнтры гарадскога жыцця адбылося адкрыццё выставы „Каляровыя імправізацыі”.

Мастак Сяргей Кірка паказаў у працах сваё бачанне свету:

– На эмоцыях, на пачуццях, гэта хуткаплыннасць часу. Кожны чалавек бачыць у малюнку сваё, ён бачыць сваё адлюстраванне. Ёсць нейкія этапы, ёсць нейкія эмоцыі, амбіцыі, пачуцці. Я малюю тое, што адчуваю. Калі гаварыць мовай выяўленчага мастацтва, то гэта гарманізацыя колеру, кампазіцыі, каб усё было ў цябе ў халсце, каб у гэтым фармаце.

Мастак Вацлаў Рамашка, што прыйшоў павіншаваць калегу з адкрыццём выставы, бачыць па-свойму працы Сяргея Кірка:

– Сяргей сам такі чалавек-музыка, чалавек творчы, бо любіць музыку, сам грае і працы ў яго такія самыя – каляровыя, вясёлыя, настраёвыя. Жыве ў вёсцы, цешыцца гэтай прыродай, культурай, таму хіба такія прыемныя працы.

Сяргей Кірка запрасіў на адкрыццё выставы музыкаў з гурта Whiskey Logic, якія на некалькі дзён завіталі ў Гародню з ЗША, таму вернісаж выставы адбываўся ў музычным фармаце.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня