’’Музыка скрозь стагоддзі’’ у Берасці
’’Музыка скрозь стагоддзі’’ – выстава музычных інструментаў пад такой назвай адчынілася у філіяле Мастацкага музея Берасцейскай крэпасці.
Экспанаты прадстаўлены з фондаў Берасцейскага абласнога і Баранавіцкага краязнаўчых музеяў, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя Суворава, Мемарыяльнага комплексу „Берасцейская крэпасць- герой» ды іншых музеяў Берасцейскай вобласці.
“Большая частка эскспанатаў, што мы прадставілі, – гэта інструменты 17 – 19 стагоддзяў, – распавяла дырэктарка Музея беларускага Палесся Ірына Дземчук:
– Выстава прывабная тым, што тут прадстаўлена шмат розных музычных інструментаў. Ёсць старадаўнія рэчы, ёсць самаробныя. Людзям, якія цікавяцца музыкай, будзе вельмі цікава пазнаёміцца з гэтымі экспанатамі.
Выстава арганізавана ў межах штогадовай акцыі ’’Музеі – гораду’’, якая прымеркаваная да Міжнароднага дню музеяў. Наведаць ’’Музыку скрозь стагоддзі’’ можна да канца месяцу.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце