Музыка, танцы і выбухі фарбы



У Жодзіне прашоў двухдзённы фэст Фарбаў. Мерапрыемства праводзілася 19 і 24 ліпеня, у нядзелю ды пятніцу.

2unnamed9

Першы дзень, як адзначае арганізатар, беларускі прадпрымальнік Пятро Дакука, было вельмі мала людзей. У Барысаве, напрыклад, на фэст збіралася да 700-900 чалавек…

Апошні дзень у Жодзіне фэст праводзіўся без перапынку цэлы дзень да 21-00 вечара. Ідэя мерапрыемства ўжо вядомая – музыка, натуральная фарба, якой бязшкодна можна абсыпацца, спевы й танцы, фейерверкі фарбы і выбухі фарбы (калі яе шмат), віктарыны і конкурсы… – пошукі пазітыву ў непасрэдным шчыльным кантакце з удзельнікамі гэтага забаўляльнага мерапрыемства.

unnamed2

У Жодзіне фэст праводзіўся на адкрытай канцэртна-сцэнічнай пляцоўцы ля гарадскога Парку Культуры, спецыяльна прадугледжанай для правядзення розных масавых мерапрыемстваў. Як патлумачыў арганізатар, „працэдура афармлення – вельмі прастая” і „фэст праводзіцца бясплатна акрамя попкорна і фарбы, а таксма нікому яны нічога не плацяць”.

unnamed

У прыватнасці, Пятро патлумачыў, што міліцыя ахоўвае заўсёды бясплатна. – Платна яна можа ахоўваць нешта прыватнае.

unnamed11

Ён удакладніў: „Нам толькі нельга парушаць аўтарскае права, наўпрост скарыстоўваючы ўжо запантэнтаваны вядомы брэнд „Colorfest”, а ў іншым – гэта зусім не эсклюзіўная ідэая, а старадаўняя індыйская святочная традыцыя.”

unnamed8

Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Аляксей Лапіцкі