Музыкам з гурта Irdorath прысудзілі 2 гады калоніі
Надзеі і Уладзіміру Калачам сёння, 14 снежня, агучылі прысуд.

З улікам часу, што музыкі правялі ў СІЗА, тэрмін зняволення складзе 1,5 года, піша @by_culture. Мужа і жонку прызналі вінаватымі ў „арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Менавіта так ацанілі іх музычныя выступы падчас масавых вулічных шэсцяў у Менску ў жніўні 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя
