Музыканту Уладзю Лянкевічу адмянілі прысуд 15 сутак



Менскі гарадскі суд адмяніў прысуд у 15 сутак, прызначаны паэту і музыку Уладзю Лянкевічу, – піша Еўрарадыё.

Праўда, тыя 15 сутак скончыліся акурат сёння, 21 снежня: Лянкевіч, які адседзеў “ад званка да званка”, выходзіць з ізалятара ў Баранавічах.

Уладзь Лянкевіч — паэт, музыка гуртоў Partyzanski praspekt і luty sakavik. Яго затрымалі шостага снежня падчас пратэснай акцыі. На наступны дзень суддзя Кастрычніцкага раёна Аляксандр Рудэнка прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і ў непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы.

Для Лянкевіча гэта другі арышт за час пратэстаў. Першыя шэсць сутак адміністрацыйнага арышту ён адбыў у верасні.

Беларускае Радыё Рацыя