Музыкі ідуць у суд супраць ідэолагаў



Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Менгарвыканкаму Павал Скалабан не дазволіў жывую прэзентацыю альбома Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі». Партал TuzinFM, які арганізоўваў канцэрт, палічыў гэтае рашэнне незаконным і падаў заяву ў суд.

Чыноўнікі не далі абавязковага гастрольнага пасведчання, маўляў, нізкая якасць выканання, – тлумачыць кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін:  

– На маё вялікае здзіўленне, быў атрыманы адказ – адмова ў правядзенні. І ўпершыню чыноўнікі спаслаліся на пункт Кодэкса аб культуры. Дзе вядзецца пра тое, што канцэрт можа быць не дазволены з прычыны нізкага мастацкага выканання, што вырашае нейкая мастацкая каміся.

Альбом «Кароткая гісторыя Беларусі» на словы Алеся Чобата Алесь Дзянісаў прэзэнтаваў на TuzinFM на пачатку лета. Дыскі з альбомам, дарэчы, можна будзе купіць на фэстывалі “Басовішча”, што пачнецца заўтра, 14 ліпеня.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя