Музыку Андруся Такінданга пакінулі за кратамі на 15 сутак
Музыку Андруся Такінданга пакінулі за кратамі на 15 сутак. Яго прызналі вінаватым у „парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”, паведамляюць праваабаронцы.
Такінданга і іншых музыкаў з гурта „Рэха” затрымалі 7 лістапада пасля дваровага канцэрта ў Каменнай Горцы ў Менску. У той жа дзень у Малінаўцы пасля дваровага канцэрта затрымалі джазмена Паўла Аракеляна. У панядзелак ён таксама быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
З мінулага тыдня адбывае 15 сутак лідар гурта „Мутнаевока” Яўген Змушка, якога міліцыя затрымала таксама пасля дваровага канцэрта.
Беларускае Радыё Рацыя