Мястэчка Сапоцкіна адзначае 500-годдзе



Пяцісотгадовы юбілей адзначае мястэчка Сапоцкіна, што знаходзіцца ў паўночнай частцы Гарадзенскага раёна, на мяжы з Польшчай і Літвой.

sopockin13

Урачыстасці пачаліся святой імшой у мясцовым касцёле, а працягнуліся ў цэнтры населенага пункта. Шматлікія музыкальныя гурты прыехалі павіншаваць жыхароў Сапоцкіна з юбілеем, які, па словах краязнаўца Тадэвуша Лукуця, мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў:

– Тут  нашыя карані. Мы ганарымся тым, што нашае мястэчка яшчэ жыве. Зараз яно адраджаецца, бо было ў заняпадзе. На нас звярнулі ўвагу, далі грошай на святкаванне, мы запрасілі гасцей.

– 500 год – гэта вялікая гісторыя. На жаль, яна мала паказана народу.

Ксёндз Антоній Абухоўскі: Кожны юбілей – гэта час, калі мы можам падсумаваць, што зроблена, што перажыта. Гэты юбілей дазваляе зразумець, што зрабілі для нас нашыя продкі, як баранілі яны свой касцёл, сваю веру, сваю нацыянальнасць.

Павіншаваць сапоцкінцаў з юбілеем прыехалі не толькі землякі з блізкага і далёкага замежжа. У прыватнасці, некалькі дзясяткаў чалавек з суседняй Польшчы наведалі мястэчка, якое мае шчыльную сувязь з польскай культурай і гісторыяй:  Сапоцкіна і яго ваколіцы з’яўляюцца мясцовасцю, дзе большасць насельніцтва мае польскае паходжанне.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Сапоцкіна