На анлайн-занятках курсаў „Мова-Нанова” размаўлялі пра эмоцыі



Ці вы сутыкаліся з нечаканым гневам вашых блізкіх ці сяброў? Ці самі не змаглі паладзіць з гневам? Што рабіць з пачуццем трывогі? Як прабачыць сабе?

Адказы на такія пытанні шукалі наведвальнікі анлайн заняткаў у межах курсаў „Мова-Нанова” ў Баранавічах, — распавяла лектар, хрысціянскі псіхолаг і сямейны псіхатэрапеўт Таццяна Палхоўская:

– Тэма – эмоцыі. Выбрала менавіта гэтую тэму, таму што лічу, што яна, сапраўды, такая фундаментальная, базавая тэма. Калі разабрацца з ёй, то вельмі проста разбірацца ў сваіх рэакцыях, у рэакцыях сваіх блізкіх і не вельмі блізкіх людей, у эмоцыях, у пачуццях.

Далучацца да баранавіцкіх моўных заняткаў цяпер можна з любога горада, нават па-за межамі Беларусі. Яны адбываюцца кожную сераду ў 18-30.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя