На аўтара «Масяні» ў Расеі завялі крымінальную справу
Алегу Куваеву пагражае да шасці гадоў зняволення. Аднак ён жыве ў Ізраілі.
Супраць аўтара мультфільма «Масяня» Алега Куваева заведзена крымінальная справа за ролік, у якім ён заклікаў расейскіх салдат здавацца ў палон. Ролік заклікае салдат арміі Расеі здавацца ў палон з дапамогай сайта, створанага пры падтрымцы УСУ. Крымінальная справа заведзена паводле артыкула «Публічныя заклікі да ажыццяўлення дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі дзяржавы» піша meduza.io.
Сам аўтар, паводле інфармацыі ў яго сацыяльных сетках, цяпер знаходзіцца ў Ізраілі.
Раней Раскамнагляд абмежаваў доступ да сайта, на якім апублікаваныя ўсе 160 серый мультфільма пра Масяню.
Размова аб 169-м эпізодзе серыяла, які выйшаў 14 ліпеня 2023 года. У канцы серыі Масяня прапануе расейскім салдатам здавацца ў палон праз арганізацыю „Хачу жыць”:
– Дарагі расійскі салдат, цяперашні або патэнцыйны, за вашай спіной няма ні праваты, ні радзімы, ні гонару… Гэта чыста захопніцкая вайна. Ніякай доблесці! Адна ганьба! Балюча пра гэта казаць, але гэта факт. Гэтая сволач гуляе тысячамі чалавечых жыццяў без сэнсу і мэты. Праект «Жадаю жыць» можа быць для вас сур’ёзным выратаваннем, калі вы патрапілі ці можаце патрапіць пад бульдозер пуцінскай мабілізацыі.