На баранавіцкіх курсах „Мова-Нанова” будуць гаварыць пра хлеб
Хлеб – усяму галава. На сустрэчу пад такой назвай запрашаюць сёння, 3 лютага, прадстаўнікі баранавіцкіх курсаў „Мова-Нанова”.
Заняткі пройдуць па-ранейшаму ў анлайн-фармаце праз Zoom, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– Да нас завітаюць у госці гарадзенскія калежанкі – Эмілія Гаўрус і Вераніка Парманчук. Мы будзе гутарыць на такую смачную тэму – хлеб усяму галава. Паразмаўляем пра прыказкі і прымаўкі, звязаныя з хлебам. А таксама паразмаўляем пра адмысловыя слоўцы, звязаныя з традыцыяй пячы хлеб. І ўвогуле пра традыцыі, якія звязаныя з хлебам, і пра забабоны.
Пачатак сустрэчы а 19-ай гадзіне, дзеля ўдзелу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму.
Беларускае Радыё Рацыя