На Базыльянскім кляштары ў Воршы з’явілася зялёная сетка



З боку маста праз Аршыцу бачна, што Базыльянскія муры прыкрытыя рэстаўрацыйнай сеткай, але варта зайсці за будынак з боку Музейнага завулку – бачна, што будынак па-ранейшаму неабаронены перад зімовымі халадамі.  IMG_5790

IMG_5792

Выгляд з боку маста праз Аршыцу

IMG_5795

Выгляд з боку Музейнага завулку

IMG_5794

Базыльянскі кляштару ў Воршы унікальны помнік архітэктуры. У 1758-74 гадах храм быў узведзены ў цэнтры Воршы на правым беразе ракі Аршыцы ў стылі Віленскае барока. Першапачаткова гэта была ўніяцкая царква Апекі Маткі Боскай. Побач знаходзіліся жылыя корпусы кляштара базыльянаў. Будынак храма ўзарвалі напрыканцы 60-ых гадоў.

У 2004 годзе будынак Базыльнскага кляштару перададзены Праваслаўнай царкве, каля яго пабудаваная драўляная праваслаўная капліца з характэрнай “цыбулінай”.

Беларускае Радыё Рацыя