На беларускім дзяржаўным ТВ стане больш расейцаў
16 гадоў таму
Расейцы хочуць ствараць сумесны з беларусамі забаўляльны кантэнт, а беларусы зацікаўлены ў экспертах. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Цытата: «Што датычыцца глабальных праектаў, мы адкрыты да ўсяго, але для гэтага трэба сустракацца з найбуйнейшымі топ-мэнеджарамі расейскіх тэлекампаній і нешта абмяркоўваць. Але ў цэлым я бачу, вядома, што мы збліжаемся». Паводле Эйсманта, працягнецца практыка запрашэння расейскіх экспертаў у беларускі тэлеэфір. Ужо ёсць цэлы спіс спецыялістаў, якіх Менск будзе запрашаць для таго, каб пашырыць экспертную супольнасць. «Гэта новае дыханне і думкі», — мяркуе кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі».
Беларускае Радыё Рацыя