На Берасцейшчыне адбудзецца фестываль „Пагост збірае землякоў”



На Берасцейшчыне ў Пінскім раёне рыхтуюцца да свята „Пагост збірае землякоў”. Фестываль адбудзецца 5-га жніўня ў вёсцы Пагост-Загародскі. 

Паселішча мае багатую гісторыю і знаходзіцца на беразе вялікага возера.

Па словах краязнаўцы Таццяны Хвагінай, такія фестывалі ў першую чаргу разлічаны на мясцовае насельніцтва бліжэйшых гарадоў, асабліва на моладзь:

– Галоўная ідэя – прапаганда нашай спадчыны прыроднай і культурнай, каб захапіць, зацікавіць гарадское насельніцтва. Сёння моладзь сядзіць пры камп’ютары, сядзіць дзіцятка амаль ад першага класа, а можа яшчэ і ў першы клас не пайшло. Гэтае дзіцятка, калі яно выходзіць на прыроду, павезлі яго ў вёску ці на экскурсію ў лес, яно палохаецца.

Фестываль „Пагост збірае землякоў” на Піншчыне ладзіцца ў чацвёрты раз. Сёлета праграма свята складаецца з хроснага ходу, кірмаша „Палескі куток”, выстаў народных мастацтваў і выступу фальклорных калектываў.

Беларускае Радыё Рацыя