На Берасцейшчыне фактычна знікла культурніцкае жыццё



Праводзіць сустрэчы прадстаўнікі арганізацый і ўстановаў не маюць магчымасці – большасць з іх была ліквідаваная.

Апошні прыклад – творчая прастора тэатру Крылы Халопаў. Пасля выклікаў у Дэпартамент фінансавых расследванняў сур’ёзных парушэнняў выяўлена не было, але ўстанова была пастаўлена на ліквідацыю. Таму зараз як мінімум у афлайн фармаце ніякіх імпрэзаў культурніцкія дзеячы ладзіць магчымасці не маюць.

Пад пытаннем апынуліся і аддзяленні курсаў „Мова-Нанова”. На рэспубліканскім узроўні яны былі ліквідаваныя з прычыны нестатутнай дзейнасьці, таму на бліжэйшы час фізічных збораў зацікаўленых асобаў для вывучэння беларускай мовы адбывацца не будзе.

Дадаткова некалькі месяц запар на Берасцейшчыне не маюць магчымасці ажыццяўляць сваю культурніцкую дзейнасць агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” і краўдфанд-кафэ „Грунтоўня”.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя