На Берасцейшчыне шукаюць валанцёраў для культурніцкага фестывалю
Нефармальнаму культурніцкаму фестывалю “Прызба-фэст”, што пройдзе з 8 па 10 жніўня бліз беларуска-польскай мяжы, патрабуюцца актыўныя маладзёны, гатовыя дапамагаць з арганізацыяй пляцоўкі, размяшчэннем гасцей і працай на кухні па прыгатаванні ежы.
Кажа арганізатар мерапрыемстваў Святлана Гайдалёнак.
– Валантэры атрымаюць доступ да арганізацыі мерапрыемстваў, будуць мець магчымацсь кантактаваць з прадстаўнікамі беларускай і польскай культур, будуць вызваленыя ад платы за харчаванне і пражыванне і прагляд культурных прадуктаў.
Прызба-фэст будзе адбывацца цягам некалькіх дзён у аграэкасядзібе “Залессе” ля Белавежскай пушчы. На ім разгарнецца пляцоўка для тэатральных пастановак, дыскусій ды праглядаў фільмаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце