На Берасцейшчыне вызначылі лепшыя агра- і экасядзібы
Сярод пераможцаў – аграсядзіба “Мазычы” Кобрынскага раёну, аргасядзіба “Панадворак” і “Паліўнава” Баранавіцкага раёну, аграсядзіба “Рака Багоў” Пінскага раёну і аргасядзіба “Крайняя хатка” Маларыцкага раёну.
Конкурс быў арганізаваны ў рамках праэкту USAID“Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” ПРААН у Беларусі.
Каардынатар праекту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук адзначыў, што выбар журы быў даволі складаным:
– На самой справе, даволі складана было вызначыцца з пераможцамі. Аднак камісія мела намер выбраць менавіта лепшую. Былі спрэчкі, але пераможцы ёсць.
Усяго пераможцы былі вызначаны ў пяці намінацыях, сярод якіх “Гасціннасць”, “Экасядзіба году”, “Захаванне беларускіх традыцый”, “Стыль і гармонія” і “Здаровы лад жыцця”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vershina.by і freesmi.by
