На Берасцейшчыне запускаюць праграму „Грунтоўня 3.0”
Праграму падтрымкі для грамадскіх ды культурніцкіх ініцыятыў пад назвай „Грунтоўня 3.0” запускаюць на Берасцейшчыне.
Дапамога накіраваная як да ініцыятыўных групаў, супольнасцяў, так і на асобныя мерапрыемствы, распавёў грамадскі дзеяч Віктар Клімус:
– Ідэя зрабіць такую праграму паўстала са шматлікіх запытаў, калі „Грунтоўня” зачыніліся ў верасні. Па інерцыі шмат людзей працягвала звяртацца з нейкімі ідэямі, прапановамі і пытаннямі. Мы зараз не бачым магчымасці працаваць у форме фізічнага памяшкання.
Берасцейская „Грунтоўня” гатовая дапамагчы з памяшканнем, музычнай тэхнікай, праектарам, кантактамі, а таксама з ахвотай падзеліцца арганізатарскімі навыкамі і ўменнямі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
