На берасцейскіх курсах “Мова нанова” гукалі вяну



У Берасці гукалі вясну. Прайшла адмысловая сустрэча ў межах курсаў беларускай мовы „Мова нанова”. Удзельнікі сустрэчы пачулі карысную інфармацыю пра тое, якім чынам сустракалі вясну ў Беларусі, а таксама падзяліліся сваімі гісторыямі. Галоўным удзельнікам імпрэзы стаў саліст гурта ’’Vuraj’’ Сяржук Доўгушаў.

Музыка адзначыў, што ўдзел у моўных курсах для яго стаў звычайнай, але прыемнай справай:

– Я ўжо некалькі разоў быў на курсаў «Мова нанова». У Берасці першы раз на гэтых курсах, а так іншыя «Мовы нанова» наведваў. Па-першае, каб пазнаёміць людзей з песняй. Якая мова без песні? Таму, акрамя свайго выступу і знаёмства з музычнымі інструментамі, я хачу разам з людзьмі развучыць песні і правесці маленькі музычны сход, які я ладжу, напрыклад, у Менску. Там ён буйнейшы, праўда. Але і тут ёсць добрая нагода праспяваць тры-чатыры песні.

Курсы ’’Мова нанова’’ ладзяцца ў Берасці раз на тыдзень. Наведаць іх можна па адрасе вуліца Халтурына, 2/1 у творчай прасторы незалежнага берасцейскага тэатра ’’Крылы Халопа’’.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце