На Дзяды – да Янкі Журбы



У Полацку на Дзяды ўшанавалі памяць Янкі Журбы. Паэт пахаваны на Ксавер’еўскіх могілках. Гэта ўжо сталая традыцыя – прыходзіць на Дзяды да магілы аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, – кажа полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч.

– Першапачаткова тут стаяў старэнькі помнічак з чырвонай зоркай. Бо Янка Журба памёр невядушчым, самотным чалавекам. Сацыяльныя службы напэўна, з улікам ягонай значнасці, як яны гэта разумелі, паставіла невялікі бетонны помнічак з зорачкай. Зрэдку там з’яўляліся кветкі, нейкая традыцыя сярод полацкай інтэлігенцыі ўсё ж існавала. Ужо на пачатку 90-х інтэлігенцыю стаў не задавальняць той варыянт ушанавання паэта, які існаваў за савецкім часам, з тымі памылкамі на помніку.

DSC01582

РР: Дарэчы, пра гэтыя памылкі на помніку Янкі Журбы пісаў і Уладзімір Арлоў.

– Будзем казаць так, што напісана было фактычна па-расейску. На гэта многія звярталі ўвагу. І я ў тыя часы свой водгук даслаў у тыднёвік «Літаратура і мастацтва». У выніку мясцовыя ўлады адчулі неабходнасць, што трэба пайсці насустрач інтэлігенцыі, і паставілі гэты помнік, хаця б без чырвоных зорак і памылак. І паўстала традыцыя на Дзяды прыходзіць да дзядзькі Янкі. Часам прыходзяць і вучні з настаўнікамі.

DSC01593

У 1906 годзе Яна Журба стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерні. Падчас вучобы прасякнуўся ідэямі ўкраінскага нацыянальнага руху. Пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Ягоны паэтычны дэбют адбыўся на старонках газеты «Наша Ніва» ў 1909 годзе. Напрыканцы 30-х гадоў амаль страціў зрок. Па вайне жыў у Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра. Апошнія гады жыцця цярпеў вялікую нястачу.

[Not a valid template]

Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.