На фестывалі Vulitsa Ezha пакажуць фільмы ў беларускай агучцы



Трэці і апошні ў сезоне вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha пройдзе ў Батанічным садзе ў Менску ў бліжэйшыя выходныя 4-5 верасня. VOKA арганізуе там кінатэатр пад адкрытым небам. Пакажуць папулярнае сусветнае кіно ў беларускай агучцы.

4 верасня можна будзе ўбачыць «Зора» 1975 году з Аленам Делонам ці італьянскую крымінальную камедыю «Блеф» з Адрыяна Чэлентана і Энтані Куін. 5 верасня пакажуць сямейную драму 2002 года „Том і Томас”, прыгодніцкі фільм з Джэкі Чанам «Даспехі бога» ды іншыя. Акрамя прагляду фільмаў, госці пляцоўкі VOKA змогуць паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме і папрактыкавацца размаўляць на беларускай мове.