На філалагічным факультэце БДУ прайшлі Шырмаўскія чытанні
Памяці выдатнага даследчыка і збіральніка беларускага фальклору мінулага стагоддзя Рыгора Шырмы былі прысвечаны навуковыя чытанні, што прайшлі на філалагічным факультэце БДУ у Менску.
Гаворыць іх арганізатар – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Рыма Кавалёва:
– Шырмаўскія чытанні маюць добрую традцыю. Яны распачаліся 14 год таму. Я памятаю, што мы сабраліся ўтрох – Васіль Ліцьвінка, Арсень Ліс, вядомы фалькларыст Беларусі, і я. Нас было трое. З таго часу мы вырашылі, што трэба праводзіць Шырмаўскія чытанні. Па выніках Шырмаўскіх чытанняў мы выдаем штогод зборнік – гэта фалькларыстычныя даследаванні.
Сучасныя даследчыкі трактуюць само паняцце “фальклор” значна шырэй, чым іх папярэднікі мінулага стагоддзя. Цяпер тэмай даследаванняў з’яўляецца і сённяшняя гарадская субкультура.
Максім Клімковіч, Беларускае Радыё Рацыя
