На Гарадзеншчыне адмянілі канцэрты гурту J:Морс



«Усе тры канцэрты ў Гарадзенскай вобласці, анансаваныя ў траўні, адмененыя. Адразу на некалькіх пляцоўках ўзніклі „тэхнічныя прычыны“ і яшчэ на адной — успышка каронавірусу. Усюды прамоўтэры — прыватныя кампаніі. Разумеем, што ў іх і выбару, хутчэй за ўсё, не было. Дзякуй, што паспрабавалі», — пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў лідар рок-гурту Уладзімір Пугач.

Ён адзначае, што «не  без прыгодаў», але гурт паспеў адыграць канцэрты ў падтрымку новага альбома ў Менску і ў Магілёве, а што далей — пакуль не вядома. Канцэрт у Віцебску — пакуль у сіле.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/jmorsmusic