На Гарадзеншчыне адзначаць 175-ыя ўгодкі Элізы Ажэшкі
Да 175-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнай дзяячкі Элізы Ажэшкі пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў у Гародні ды раёне.
У Гародні 9-га чэрвеня ў абласной бібліятэцы імя Карскага абудуцца Ажэшкаўскія чытанні, а на радзіме пісьменніцы ў Мількаўшчыне пройдуць два мерапрыемствы.
Кажа дырэктар літаратурна-краязнаўчага музея Таццяна Савянкова:
– На нашым мясцовым узроўні толькі нашы дзеці і вёска, мы ўсе збіраемся тут, а потым пойдзем на сядзібу. Гэта будзе 6-га, у нас гэта будзе ў другой палове дня, дзесьці а 15-й гадзіне. Каб сабраць вялікае свята, то трэба выходны дзень, мы думалі, што 4-га, а 4-га ў нас вялікае мерапрыемства ў Гародні. Адзін год у нас супала і многія госці не змаглі прыехаць, таму мы 11-га чэрвеня а 11-й гадзіне запрашаем усіх сюды на свята.
У Мількаўшчыне існуе літаратурна -краязнаўчы музей. У гэтым сапраўдным асяродку беларускай культуры значнае месца ў экспанатах прысвечана творчасці і жыццю славутай пісьменніцы Элізе Ажэшцы.
Беларускае Радыё Рацыя