На Гарадзеншчыне існуе “Каменны летапіс Зямлі”



Унікальны музей “Каменны летапіс зямлі”, што працуе ў Вялікіх Эйсмантах, хутка адзначыць сваё дзесяцігоддзе. Гэта ўнікальная экспазіцыя, якая складаецца з больш чым 200 сапраўдных мінералаў і выкапняў, што прадстаўляюць не толькі Беларусь, але і іншыя краіны свету. У невялічкай зале прадстаўленыя наступныя экспазіцыі: “Мінералы”, «Горныя пароды », « Карысныя выкапні », «Наш край», «Палеанталагічная калекцыя », «Таямніцы ледавіковых эпох».

kamni7653

Пра музей Беларускаму Радыё Рацыя распавядае яго дырэктар Леанід Калеснік:

– Каля вёскі Одля на Адлянскіх балотах цэлае радовішча жалезнай руды. У нас знаходзяцца буйныя ўзоры леманіта ці балотнай жалезнай руды, якую выкарыстоўваў першабытны чалавек. Можам убачыць і прэснаводныя вапнякі ці, напрыклад, ракушачнік. На нашых палях у вялікай колькасці знаходзяць рознага роду акамянеласці. Некаторыя з іх узростам у 200 млн гадоў. Акрамя таго ў нас сабраныя і ўзоры розных выкапняў Беларусі. Напрыклад, непасрэдна дабытая з салігорскага кар’ера калійная соль.

Пра сваю экспазіцыю Леанід Калеснік можа распавядаць гадзінамі. Музей таксама мае ўнікальную экспазіцыю крэменю, які мае дзіўныя і фантастычныя формы. А палеанталагічнай калекцыі могуць пазайдросціць нават вялікія музеі Гародні і Беластока.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя