На гарадзенскіх занятках “Мова нанова” гаварылі пра маркі



Пра філатэлію гаварылі на занятках “Мова нанова” ў Гародні. Аматары збірання марак з’явіліся задоўга да ўстанаўлення бальшавіцкай улады – многія маркі самі расказваюць гісторыю. Госцем заняткаў стаў старшыня гарадзенскага Таварыства філатэлістаў Андрэй Мялешка:

 – Для мяне беларускае калекцыянаванне – гэта ўсё тое, што звязана з гісторыяй Беларусі. Гісторыя краіны, якая існуе ўжо шмат гадоў, і ў гэта я ўключаю: маркі Беларускай Народнай Рэспублікі, маркі беларускай эміграцыі, і ўсе тыя рэчы, якія звязаны з Беларуссю, выпускі замежных краін, выпускі беларускай эміграцыі, выпускі Літвы Срадковай, і выпускі, напрыклад, Слуцкага збройнага чыну. Гэта дадае мне тых ведаў, якіх я не атрымаў ва ўніверсітэце.

Удзельнікі курсаў “Мова нанова” ў Гародні пабачылі сапраўдныя рарытэты, даведаліся, што некаторыя гарадзенскія маркі каштуюць па некалькі тысяч еўра.

Гэта ўжо трэцяя моўная сустрэча ў новым сезоне, цяпер, акрамя дарослых, мову таксама вывучаюць і дзеці.

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/F7_iCEGL72A”]

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.