На гістарычных аб’ектах Гарадзеншчыны з’явяцца QR-коды
У межах трансгранічнага супрацоўніцтва на Гарадзеншчыне ажыццяўляецца праект па інфармаванню насельніцтва пра гістарычную і культурную спадчыну рэгіёна.
На 50-ці найбольш каштоўных архітэктурных аб’ектах з’яўляюцца QR-коды, з дапамогай якіх кожны жадаючы маючы смартфон і інтэрнэт зможа атрымаць патрэбную інфармацыю.
Па словах каардынатара праекта з беларускага боку Сяргея Каляды, QR-коды дапамогуць зарыентавацца шматлікім турыстам, якія наведваюць рэгіён:
– Наводзіце на QR і адразу выходзіце ў інтэрнэт на тую інфармацыю пра гэты аб’ект на шасці мовах. Атрымліваецца, што гэта развіццё сучаснай турыстыкі, сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Праект па ўсталяванні QR-кодаў мае двухбаковы характар – адначасова з Гарадзеншчынай ён рэалізуецца ў літоўскіх Друскеніках і яго ваколіцах. Гэты праект – адзін з прыкладаў супрацы паміж Гарадзеншчынай ды Еўразвязам у межах трансгранічнага супрацоўніцтва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня