На конкурс ужо паступіла 12 макетаў помніка Канстанціну Астрожскаму
У Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ад беларускіх скульптараў паступаюць макеты будучых помнікаў Канстанціну Астрожскаму (1460-1530) – вялікалітоўскаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, заснавальніку Дзятлава.
Ужо паступіла 12 макетаў помнікаў. Гэтыя помнікі пакуль знаходзяцца ў музеі і на агульнае абмеркаванне не выстаўляюцца, пакуль кампетэнтная камісія не азнаёміцца з імі. Камісія павінна выбраць адзін праект помніка Канстанціну Астрожскаму. Гэты помнік будзе ўстаноўлены ў Дзятлаве ў 2020 альбо ў 2021 гадах. Усё залежыць ад фінансавых сродкаў. Але помнік у Дзятлаве абавязкова з’явіцца, тым больш, што ў 2020 годзе Канстанціну Астрожскаму спаўняецца 560 гадоў з дня нараджэння.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава