«На крылах натхнення»: выстава выцінанак у Глыбокім
Выстава выцінанак «На крылах натхнення» распачала сваю працу ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. На ёй глыбоцкія і шаркоўшчынскія майстры прадставілі трыцццаць экспанатаў з беларускімі і традыцыйнымі сюжэтамі.
Па словах кіраўніка народнага клуба “Крыніца” Святланы Кавальчук, выцінанка – гэта наш блізкі, традыцыйны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якім займаліся людзі здаўна. Праўда, раней яна была аднакаляровая, зараз выразанка стала і рознакаляровай.
– Выцінанка – від творчасці, магчыма, самы зімні, ажурны. Яны нагадваюць карункі. Здаецца, што яны паветраныя. На крылах натхнення, з добрым настроем, відаць, іх ствараюць людзі.
Урачыстае адкрыццё выставы выцінанак адбудзецца 13 студзеня а пятнаццатай гадзіне. Яна будзе доўжыцца да пачатку лютага. А першага лютага яе зменіць юбілейная выстава народнага майстра Беларусі Святланы Скавыркі, дырэктаркі Глыбоцкага Дома рамёстваў. Яна прадствіць некалькі дзясяткаў сваіх маляванак у стылі Язэпа Драздовіча.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтара