На курсах „Мова Нанова” ў Беластоку госцем была пісьменніца Ванда Марцінш душ Рэйш
У Беластоку ў беларускім хабе «Новая зямля» прайшлі чарговыя заняткі курсаў «Мова Нанова».
Пасля традыцыйнай практычнай часткі выступіла госця з Вільні – беларуская пісьменніца Ванда Марцінш душ Рэйш, якая прэзентавала свой пераклад з літоўскай на беларускую мову кнігі «Літоўцы ля мора Лапцевых».
– Падрабязна апісваюцца ўсе гэтыя смерці, усе гэтыя мучэнні. І ўвесь гэты час ты не можаш забыцца, што гэта піша дзіця, што гэта дзяўчынка. Яна пісала пра тое, што бачыла, пра тое, што перажыла, пісала як дарослы чалавек. Яна ставіць сабе дарослыя мэты. Таму мне як чалавеку, як жанчыне, як маці, як настаўцы вось гэта было вельмі цяжка перажыць.
Кніга «Літоўцы ля мора Лапцевых» – гэта дзённікі ўспамінаў Далі Грынкявічутэ, якую ў 1941 годзе ў 14-гадовым узросце камуністы вывезлі разам з бацькамі з Літвы ў сталінскія лагеры.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя