На курсах “Мова Нанова” узгадалі Кастуся Каліноўскага
На берасцейскіх курсах “Мова Нанова” ўзгадалі аднаго з кіраўнікоў Паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі, Польшчы і Літве – Кастуся Каліноўскага.
Падрабязней пра гэта кажа выкладчыца заняткаў Вольга Малафеечава:
– Выбралі гэтую тэму невыпадкова – 2 лютага быў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Таму вырашылі паразмаўляць пра героя Беларусі, узгадаць некаторыя гістарычныя звесткі. А ў госці да нас прыехаў музыка з Менску – аўтар і выканаўца Ілля Фаляжынскі.
Апроч заданняў на валоданне мовай і гісторыяй, а таксама музычнага выступу, студэнты курсаў паглядзелі класіку беларускага кінематографа – стужку 1927 года “Кастусь Каліноўскі”. Найбольш эрудзіраваныя наведвальнікі атрымалі падарункі ад партнёраў заняткаў.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: vk.com