На Лепельшчыне гукалі вясну
Абрад у гэтай мясцовасці праводзіцца шмат год дзякуючы мясцовым краязнаўцам, энтузіястам, аматарам беларускіх традыцый. Па словах аднаго з арганізатараў абрада, краязнаўцы Уладзіміра Шушкевіча, зараз традыцыя гукання вясны на Лепельшчыне змянілася, раней яе гукалі 14 сакавіка па новым стылі, то бок у першы дзень вясны па старым.
– Свята звычайна на будні дзень прыпадала. Таму ніякіх гулянак, святкаванняў не арганізоўвалі, бо праца чакала. Проста збіраліся пагукаць вясну тут жа, у вёсцы. Прыцягвалі з сабой плуг ці саху і рабілі першую баразну. Спявалі песні, прысвечаныя вясне. І вось такім чынам праходзіла гуканне вясны ў даўніну.
Гуканне вясны — старажытнае беларускае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно вядомае з дахрысціянскіх часоў. Суправаджаецца свята абрадавымі песнямі, карагодамі, гульнямі і танцамі.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі