Фэст «Жнівень» на Лепельшчыне
Фэст «Жнівень» і пленэр, прысвечаны Лепельскай легендзе – цмоку, адбыліся на аграсядзібе дудара Васіля Шкіндзера ў Вялікім Поўсвіжы, што на Лепельшчыне. Туды з’ехаліся мастакі, рамеснікі, вандроўнікі, музыкі і іншыя творчыя людзі з Віцебшчыны ды іншых куткоў Беларусі. Па словах Васіля Шкіндзера, гэта ўжо пяты па ліку фэст на яго сядзібе. Раней шмат цяжкасцяў пры арганізацыі клалася на яго плечы. А зараз у гэтым дапамагаюць яму сябры.
– Мы робім фестываль “Жнівень”, у праграме якога есць пленэр цмока. Тры дні ў нас гасцілі і малявалі міфалогію Лепельшчыны, бо цмок у нас насамрэч ёсць. Дагэтуль мы запісваем легенды пра яго. Я нават 2 тыдні таму запісаў новую легенду пра цмока.
На фэсце прысутныя змаглі ўбачыць выставу карцін, паслухаць спевы гуртоў “Паўночная Сухадроўка“ і “Літы талер”, а таксама патанцаваць сярэднявечныя танцы. Кожны жадаючы змог набыць вырабы рамеснікаў і паспрабаваць сябе ў рамястве. Даспадобы ўсім былі і прыгатаваныя стравы.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі