На Лідчыне з’явіцца арт-пляцоўка „Батлейка”
Новая сцэнічная пляцоўка з’явіцца на Лідчыне. У 17-ці кіламетрах на поўдзень ад раённага цэнтра, у вёсцы Пескі, яе стварае гаспадар аграсядзібы „Гасціна” Віталь.
Сядзіба прываблівае мясцовых беларусаў сваім культурніцкім ухілам. Будучая сцэнічная пляцоўка названа гаспадаром „Батлейка”, кажа Віталь:
– Ідэя зрабіць аграсядзібу прыйшла ад тэтра, бо ў мяне тут гаспадарка: авечкі, свінні, куры, гусі, козы ходзяць. Тэатр будзе з вясковым каларытам, плот будзе такі, як раней на вёсцы. Калі чалавек прыедзе, мы сюды хочам дзяцей запрашаць, каб яны адчувалі вясковы дух, каб яны не толькі прыехалі паскокаць, але і ўбачылі адкуль бяруцца куры і адкуль малако.
„Батлейка” будзе прызначана для асобаў усіх узростаў.
Працы працягваюцца, але яны маюць быць завершаны ўжо напрыканцы лета.
Гаспадар аграсядзібы спадзяецца, што на гэтай арт-пляцоўцы будуць ладзіцца прадстаўленні лялечных спектакляў для дзяцей, бардаўскія выступы ды інш.
Беларускае Радыё Рацыя