На літаратурны гурток запрашаюць баранавіцкія курсы Мова Нанова
На літаратурны гурток сёння, 27 лютага, запрашаюць прадстаўнікі баранавіцкіх курсаў Мова Нанова. Анлайн-заняткі пройдуць з удзелам унучкі Якуба Коласа – Марыі Міцкевіч, – распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– Будзем размаўляць пра культавы твор беларускай літаратуры “Новую зямлю” Якуба Коласа. Гэта той твор, які можна перачытваць бясконца, нават калі здаецца, што вывучыў некаторыя месцы на памяць. Яшчэ маем такую вялікую радасць – да нас у госці завітае спадарыня Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа. Яна распавядзе нам пра свайго дзядулю са сваёй перспектывы.
Заняткі адбудуцца праз платформу Zoom і пачнуцца па традыцыі а 19.30. Дзеля ўдзелу неабходна папярэдне запоўніць форму анлайн рэгістрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя