На магіле Алеся Белакоза ў Гудзевічах паставілі помнік



Пяць гадоў таму не стала заслужанага работніка культуры Беларусі, заснавальніка Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Мастоўскага раёна Алеся Белакоза (1928-2016).

Да гэтага сумнага юбілею грамадскасць Гарадзеншчыны ўстанавіла помнік Алесю Белакозу на яго магіле ў вёсцы Гудзевічы.

Помнік Алесю Белакозу пастаўлены з каменя. На ім выбіта прозвішча і гады жыцця Алеся Белакоза, а таксама  праваслаўны крыж. Такую просьбу пры жыцці меў сам Алесь Мікалаевіч.

Помнік зрабіў літаратар Лявон Вашко з каменя, знойдзенага на мясцовых палетках. Так, як і хацеў Алесь Белакоз, – расказвае Лявон Вашко:

– Алесь Мікалаевіч хацеў, каб на магілу яму камень паставілі, не хацеў ніякіх помнікаў. Пахаваны ён побач з бацькамі і сёстрамі. І прасіў, каб невысокі быў. З гэтага і сыходзілі, каб не захіляў помнікаў бацькоў. Я даволі доўга працаваў над помнікам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Уладзіміра Хільмановіча і Аляксея Міхалёва