На Магілёўшчыне прыгадалі Сакрата Яновіча
У Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна прайшла гадзіна-партрэт „Чытаючы Сакрата”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча (1936-2013).
Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра пісьменніка і падкрэсліла, што Сакрат Яновіч быў самым вядомым беларускім пісьменнікам у Польшчы і рабіў усё, каб польскія беларусы не забывалі роднай мовы і каб беларускае слова гучала у тых мясцінах, дзе жывуць нашы землякі.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, дзе можна было ўбачыць выданні з аўтографамі юбіляра.
Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы з Сакрарам Яновічам і пра ліставанне з гэтым цікавым чалавекам.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
