На малой радзіме біскупа Зыгмунта Лазінскага ўсталявалі крыж у яго памяць



У вёсцы Барацін Карэліцкага раёна быў благаслаўлёны крыж і памятны знак у гонар славутага земляка — Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага (1970-1932).

Менавіта ў гэтай вёсцы 5 чэрвеня 1870 года нарадзіўся будучы першы біскуп Пінскай дыяцэзіі (1925-1932) і біскуп Менскі (1925-1932). Зыгмунт Лазінскі правёў на радзіме толькі першыя дзесяць гадоў свайго жыцця, бо ў 1880 годзе сям’я Лазінскіх пераехала ў маёнтак Чэрнік каля Менска Мазавецкага (Польшча). Але вёска Барацін назаўсёды засталася ў сэрцы святара.

Па ініцыятыве карэліцкага пробашча айца Ежы Саковіча і пры падтрымцы і дапамозе мясцовай улады вельмі хутка ўдалося ўпарадкаваць тэрыторыю і паставіць крыж. На ўрачыстасць сабраліся людзі з розных мясцовасцяў Карэліцкага раёна. Прыбылі прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй райвыканкама, духавенства з суседніх парафій, айцы паўліны, сёстры назарэтанкі з Наваградка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  Catholic.by